Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

к нам рухавые! Прыдзіця к нам з воляю крэпкаю, прыдзіця к нам асілкі волі! А вы браты мае, сястрычкі мае, здабывайця сабе волю, гадуйця у сабе волю, перш-на-перш будзьця вольны ў саміх сабе.


У часы палітычнай завірухі у Расеі, калі хлынула хваля навіны, калі погляды меняліся, часам плуталіся, калі навіна часам прымушала спачатку здзіўленна разяваць рот, многа тады было жалобнаго, не мала і сьмешнаго на грунце пашырэньня сярод людзей гэтых новых палітычных думак, новых слоў, новых паняцьцеў. Было сьмешнаго такжэ і сярод троху-многа адукаваных галоў, мала знаёмых с тым новым прыляцеўшым з Захаду, ну а сярод шэрага, белаго жупана дык і нагатові. Помню расказывалі гэткае здарэньня. Два браты дужа сварыліся паміж сабою. Адзін раз яны далаяліся да астатняго. Чаго толькі не казаў Якім на Яхіма — і катаржнік, і машэннік, і брадзяка, і сабака, і такі і гэткі. Яхім або адбіваўся, або змоўчываў. Але Якім захацеў дапеч саўсім брата. — Ах ты «самакрат» (дэмакрат!) — крыкнуў ён на Яхіма, і той гэтаго новаго, страшнаго, невядомаго ня знёс. — Дык Я «самакрат?» і паляцеў у бой. Так ухадзіло ў наша жыцьцё новае слова.

Таксама і цяпер. Пачынаюцца жарты… — Вацлаў! Дык, значыцца, сэпаратысты мы, а? Ен усё можэ знясьці, але каб яго звалі сэпаратыстам — ніколі. — А пакінця вы гаварыць, слухайця, ну што звягаіця: «Сэпаратысты, сэпаратысты»… Я вам раз наўсёды скажу, 1170 Я перш-на-перш