Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьмялей гаварыця новае слова народу беларускаму! Сьмялей!! Менш уважайця на напасьці с польскаго і расейскаго боку. Менш азірайцеся на іх. Сьмялей спраўляйця хаўтуры па тых сьвятых мучэніках, на касьцях каторых радзілася новая Беларусь і сьмялей пасылайця добрые весткі тым братом нашым што «сярод лядоў, сярод жуды» пакутуюць за адраджэньне! Сьмялей і выразьней кажыця новую дарогу. Сьмялей і выразьней цьвярдзіця і гаварыця. да чаго вы кіруецеся і куды вядзіцё народ. І да паэтоў сваіх звярнуся: і ты дзядзька Янка, і ты дзядзька Якуб, і вы, ўсе другіе «парнаснікі» нашы, калі вы хочэця папраўдзі быць прарокамі народу нашаго, а ня толькі хваленымі аўтарамі кніжак у беларускай мове, — сьмялей і выразьней гаварыця сваё новае слова і дбайця, дбайця аб тым, каб у вас слова і дзела было нешта адно, каб у вас слова радзіло дзела, а дзела паддавало духу слову… Скажуць: слова паэта — яго дзела… Так! Але у наш час беларускі паэт павінен памятаць, што толькі таго прарока вера шырыцца паміж народу, каторы быў прарокам як на слові так і на дзелі. бо як вера бяз дзела мёртва, так і слова бяз дзела можэ быць нікчэмна і йшчэ горэй — шкодна. Памятайця, хто маіць на тое памяць, як жыў Тарас Шэўчэнка. Ня меў спакўю вялікі Толстой, пакуль лупежыў панства, жывучы ў панстві, і не дарма «на санёх седзя», прад сьмертухнай сваею уцёк ён ад панства.

Дык сьмялей і цьвярдзей! І выразней! Не баючыся болек і не хаваючыся ад сьветла.

Прыдзіця к нам справедлівые, прыдзіця к нам цьвёрдые, упорные, сьмелые, прыдзіця