Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Можэ гэта ступаньне па роднаму шляху і ёсць «беларускі рух»!..


Маладая Беларусь будзіцца на абломках старыны. Будаваць новае младабеларусам дужа трудна, бо ў абломках старыны многа-многа трухляціны, ад каторай у наш час толькі пыл ідзець.

І не дарма у младабеларуса, катораму жыцьцё йшчэ не паказалося добра з розных бакоў цяпер і ў мажлівай будучыні, не дарма у яго усхапліваецца пытаньне: ці варта яму дзеля нейкай блізка што утопіі «беларусіцца»? Ці варта яму зарабляць жалосна-прыкрые ухмылкі няпрошэных жаласьнікаў, што пазіраюць на яго, як на нейкаго лятуна фантазёра, або як на пустога чапурышніка. Ці варта яму часам завадзіць у сваёй сямейцы нейкую нязгоду праз «беларушчыну», нейкі разлад, нейкую непрыемнасць?

Не дарма так пытаіцца ён сябе.

І тымчасам… Тымчасам ідэя бярэць сілу, верх. І вот слухайця, дзядзькі і цёткі — літэратары нашы, слухайця, якіе добрые мэты вам…

Колькі цяпер на Беларусі сямеек, гдзе спрэчаюцца дзеткі з бацькамі! Колькі іх цяпер такіх, у каторых ёсць новаго заводу «самавольнікі» ці «самаволачка».

Гэта ж дзіва! У сямейцы пануіць польская мова, польская ідэологія, польскіе традыціі…

Гэта сам бацька з гасьцямі даволі добра гаворыць «по-польскаму», саўсім рэдка, абмыліўшыся, кульганець «па-просту», кашлянець, перханець, і абмылка не ў знаку.