Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ласам свайго сумленьня: «Глядзі не ашукайся! Ці добра ты уцяміў заветы дзядоў сваіх? Ці па тэй дарозі пайшоў ты? Не станься пракляцьцем роднай зямліцы… Ці не варта ізноў палічыць, ацаніць, зважыць тое-другое? А што, калі праз колькі гадоў «утопія» младабеларусаў будзіць жыцьцём?»

І вот ён важыць і раз, і другі, трэцьці, а ўсё ня маіць пакою.

Ен думаіць: «Вот жа людзі ідуць па іншаму і часам мукі зносюць за думкі свае… Не дарма ж. І гэты «тоже бѣлорусъ», ваюючы і пяром і ўсім за «тоже Бѣлорусію», за яе выключнае права на жыцьцё, ён, паказываючы сябе шчырэйшым шчырэйшаго, ён… ня пэвен сам у сабе, ён заўсёгды сварыцца з голасам дэмократычнаго беларускаго карэньня, мучаецца праз тое і часам неспадзевана, раптоўна ідзець з ім на змову, паднімаіць гоман сярод паноў «чорнай сотні», чапурыцца, пакуль… пакуль ізноў «пакута» і лізаньня рукі грашавітых паноў чорнай сотні!

І дробные душы маюць у сабе драбінкі золата, але так і астаюцца дробнымі. І калі «тоже бѣлорусъ» — сумленны чэлавек, — вяліка драма душы яго, жалобен ён дужа… Калі ж ён толькі «дзелец», — памаўчым аб ём.

Потым ёсць у нас і не рухомые і не рухавые людзі, калоды, пні, шчасьлівые пад сваім сонцэм; ня проч яны пажадаць і лепшаго сонца, але калоды яны.

Есць і такіе, што Богу сьвечку нясуць, а чорту качаргу валакуць. Німа у іх толку ў паглядах на мінуўшчыну і будучыну Беларусі і на