Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і выяўляіць сябенібы то ня шчырым, дык дзеля таго, каб спрадвечную жыцьцёвую нуду захаваць ад прыкра-сьцюдзёнаго погляду чужынца па думках.

Вы, а ня вы, дык я, а не я, дык ешчэ хто пэўне гневаўся за тую напасць… Што ж, скажэця, раціі ня меў?

— Меў рацію…

А цяпер нехта ой — таёмны, ой — цьвёрды ў слові, з вялікаю непамернаю тугаю шэпчыць ды й шэпчыць мне пад вуха:

— І «тоже бѣлорусы», і младабеларусы, і ўсе яны, усе троху-многа двудушны і рэдка саўсім шчыры у сваіх справах палітычных…

Ой, не кляніця мяне, адраджоные! Сярод вас ёсць верные і аглашонные, а сярод верных і аглашонных многа серадзінкі. Гэта серадзінка ці не двудушна!

Усякая бываіць двудушнасць. «Грэх і сорам, вучыць нас прапісаные маралы, — быць двудушным». Тым жэ самым дакучаіць нам і пачуцьцё дабра і зла

У каго тое пачуцьцё ў большай пашані, той мені двудушны.

Двудушнасць ад прыродна ў чэлавеку.

І бываіць адна двудушнасць, калі чэлавеку ужо ні стаець сіл разумнай волі, штоб не здвудушнічаць альбо двудушным ён бываіць, узіраючы на вымогі вума. За гэткую двудушнасць сварыцеся, людзі, калі у вас язык мяккі.

Другая двудушнасць, калі чэлавек сумысьля і ў угоду свайму злому боку ня слухаіцца голаса дабра і забіваіць у сабе добрае карэньня, а ўсё дзеля таго, каб…

«Тоже бѣлорусъ», калі толькі ў ім захаваліся чэлавецкіе пачуцьця, вечна змагаецца з го-