Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«..Сціснуло горэ дыханьне ў народзе,
Горэ усюды гануе!..
Хваляй шырокай разлілось, як мора, —
Родны ваш край затапіло…
Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?
Браця! Ці хопіць нам сілы?!»

На гэтае пытаньне беларускіе песьняры даюць катэгорычные атказы:

«Не! не праўда. Быць ня можа,
Каб ня грэло цёпла сонцэ!..
Наша праўда нам і паможэ, —
Блісьне сьвет і к нам ў ваконца».

(Якуб Колас — «Сябром»).

«Пры ласцы Божай усё мы зможэм,
Горэ затопчэм сільнай нагой,
Зможэм нядолю, зможэм няволю,
Сьветач запалім шчасьця свайго;
З’яснеюць ночы, высахнуць вочы
Злітые горкай бядноты сьлязмі;
Голад загіне, беда пакіне,
Долю мець будзем, эй, будзем людзьмі!

(Янка Купала — «Чаго нам трэба»).

«Цярпі, мой ты браце, і вер, што настане
Сермяжніку лепшае шчасьце, жыцьце.
Вер! будзе тваё на зямлі панаваньне,
На векі зваюеш ты горэ сваё».

(Галубок — «Сермяжнік»).

«От, убачыш, прыйдуць людзі
На ўспамогу ў грамадзе;
Кожны цэглу класьці будзе, —
От дзе праца загудзе!
Сьцены зробім чыста, гладка,