Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мату. Граматных толькі па польску ня так ужо і многа і расейская граматнасць, с павялічэньнем ліку школ, с кожным годам расьце.

С самаго пачатку трэба было прызнаць беларускім шрыфтам рускіе літэры, апіраючыся на гістарычные традыціі (уся старая беларуская літэратура друкавана славянскімі літэрамі) і практычную пастаноўку справы. Інакшая пастаноўка справы тлумачыцца тым, што с самаго пачатку зусім свядомых, шчырых беларусоў было ня помнага, перэмагалі «тожэ беларусы», каторые чыталі газэту і кніжкі, прызнавалі національные дамаганьня, але побоч с тым далёка не зусім парвалі звязі с тэй культурай, у якой гадаваліся. Гэткіх «тожэ беларусоў» было шмат, як з рарейскаго, так і с польскаго боку. Здараліся людзі паміж першымі і другімі, каторые былі склонны глядзець на беларушчыну, як на нейкі прыдатак да польшчыны ці расейшчыны. Рэдакція, хочучы захапіць як праваслаўных, так і каталікоў да беларускаго руху і здаволіць як адну, так і другую старану, пачала выдаваць газэту двумя шрыфтамі. Ня толькі сярод «тожэ беларусоў», але такжа і сярод шчырых беларусоў, нават каталікоў, гэткая пастаноўка справы выклікала нездаволеньне. Нездаволеньне — у меру развіцьця руху узрастало. Матыў нездаволеньня быў той, што пры двух шрыфтах нельга развіваць літэратуры і што яны раздзеляюць адзін народ на двое. У канцы (у 1912 году) рэдакція «Нашай Нівы» звярнулася да чытачоў з анкетай — на які адзін шрыфт перайсьці. Аграмадная большасць высказалася за гражданку, і у канцы 1912 году газэта пачала выхадзіць толькі гэтымі літэрамі. Нездаволеным гэткім паваротам справы аказаўся