Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нізуюцца пад національна-беларускім прапорам хаўрусы вучыцялёў; шмат прыхільнікоў беларушчына знаходзіць і ў духоўных сэмінарыях (асабліва праваслаўных)

У гэтым-жа гаду у Пецярбурзе аткрываецца выдавецкая суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ», а у Вільні пачынае выхадзіць першая беларуская газэта «Наша Доля». «Наша Доля» пісала дужа востра, дык с 6 выйшоўшых нумэроў конфіскована 5. «Наша Доля» закрылася на 6 нумэры, але гэтые нумэры разышліся па ўсяму краю у тысячах экзэмпляроў і для узмацаваньня беларускай сьвядомасьці мелі вялікае значэньне. Tшчэ тады, калі жыла «Наша Доля», пачала выхадзіць другая беларуская газэта «Наша Ніва», каторая выходзіць і цяпер. «Наша Ніва» хутка пайшла ў народ і ўплыў яе тамака ўсё болей і болей узрастае. Паміж газэтай і чытачамі устанавілася цесная звязь. Шмат чытачоў працуе у газеці, прысылаючы вершы, апаведаньня і карэспандэнціі, каторых з ўсіх куткоў краю прыходзіць шмат. Гэта паказывае, што газэту чытачы лічуць сваей ды колькі мага працу яе падтрымліваюць, хоць гонорару за гэта не дастаюць ні капейкі.

Каб дайсьці да ўсіх беларусоў, «Наша Ніва», так сама як і «Наша Доля», выхадзіла друмя шрыфтамі: рускім і лацінскім. Пасярод беларусоў ёсць такіе, каторые чытаюць толькі лацінскімі літэрамі. Папраўдзі кажучы, заводзіць у газэці два шрыфты не было вялікой патрэбы: ⅘ Беларусоў — праваслаўные, каторые лацінскіх літэр саўсім ня ўмеюць чытаць; 1/5 — каталікі ды і тые вучацца чытаць у казённых школах і большасць граматных паміж іх знае расейскую гра-