Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тызм тутэйшых праваслоўных памешчыкоў, папоў і беларусоў чыноўнікоў, людзей адрэзаных ад народу і пагарджаючых яго. Сярод іх кніжкі шчолкі дужа популярны.

Мы так доўга затрымаліся над гэтым зусім не дзеля таго, што лічым творчасць Пшчолкі выдатнай літэратурнай зьявай, або каб прыдавалі ей якое небудзь значэньне для развіцьця беларускай національнай сьвядомасьці, — нас яна можэ цікавіць толькі як адгалосак слабенькіх беларускіх сымпацій тых кругоў, каторые дужа непрыязна ставяцца да нашаго національнаго адраджэньня.

III

Калі у сьлед за «эпохай даверыя» пачалася у Расеі рэволюція, — беларускі народ раптам устрэпянуўся. «Беларуская Соціялістычная Грамада» у 1905—1906 г. г. выдае массу проклямацій, якіе хутка расходзіліся па ўсяму краю, выклікаючы нездаволеньне сучаснасьцю, а побоч с тым будзячы національную сьвядомасць. Шмат куды адозвы Грамады пападалі перш ад «літэратуры» расейскіх партій; з іх народ тамака атрымліваў першые паняцьця клясавых інтарэсоў і у такіх здарэньнях національные беларускіе дамаганьня (на каторые Грамада у сваіх выданьнях звертала увагу), ўхадзілі, як неразлучны элемэнт, у опозыціонны сьветагляд.

У 1906 гаду злажыўся «Беларускі Вучыцельскі Саюз», да катораго прымыкалі шырокіе кругі народных вучыцелёў. Побач з гэтым пачынаецца рух сярод моладзі сярэдніх школ. У глухоўскім інстытуці і 4-х вучыцельскіх сэмінарыях арга-