Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларусоў, а такжэ сярод часьці абсеўшых на зямлі расейскіх памешчыкоў, мала-памалу пакрыўшыхся слоем «тутэйшасьці» — праяўляюцца таксама лёкальные сымпаціі. Само сабой, што бацькоўшчынай яны лічуць Расею, Беларусь — яе апалячэнай правінціей.

Пшчолка — гэта тыповы пісьменнік, адбіваючый такіе настраеньня. Пішэ ён па расейску, але шмат устаўляе беларускіх слоў ды зваротоў, а іншые апаведаньня пішэ і зусім па беларуску. Талент Пшчолкі не малы, жыцьцё беларускай вёскі, якую бярэцца апісываць, ён знае добра, але беларускай мовы або добра ня знае, або сьвядома перакручывае яе на расейскі лад. На народ Пшчолка глядзіць спачуваючы, але на яго мову, абычаі з нескрыванай пагардай. Дае абразкі цемнаты і дзікасьці, часамі горка праўдзівые, — ешчэ часьцей — груба павялічэные. Пашаны да національнаго беларускаго гонару нідзе у яго непрыкметна. У некаторых творах, найчасьцей тых, што пісаны зусім па беларуску, пісьменнік пускаецца на кпінкі з беларуса, кшталтам вясёлых «жыдоўскіх», ці «армянскіх анэгдотоў». Апаведаньня Пшчолкі — мейсцамі гэта глум і здзек з беларуса. Але нашэ жыцьцё такое ужо гаротнае, што нават і Пшчолка мейсцамі мімавольна ледзьве што не на «грамадзянскіе матывы» пераходзіць.

Пшчолка ня толькі апаведаньня, але і стацьці у чорнасоценные газэты пішэ, тамака ён, як спэціяліст па часьці «беларускаго сепэратызму», дужа непрыстойна нападае на беларускае національнае адраджэньне.

Гэткіе апаведаньня зусім падходзяць да тых вымог, якіе можэ праяўляць лёкальны патрыо-