Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у адну дзержаву Літвы і Польшчы устаноўлена была унія (хаўрус) двох гэтых дзержаў і у Літве ізноў устаноўлены быў асобны Вякікі Князь.

Вялікім князём удалося с часам перэмагчы удзельных князькоў ды болей цесна звязаць у адно, асобные землі, але зусім атдзяліцца ад Польшчы не давалі унутрэнные сваркі ды небаспека са стараны ворагоў.

А з ворагамі усё трудней было сваімі сіламі змагацца. Баяры бачучы, што у Польшчы шляхта болей мела правоў чым яны ў сваім гасударстве, дзе перэмагалі вялікіе паны, хацелі болей цеснай звязі с Польшчай, У канцы баяры дабіліся свайго: дасталі гэрбы і прывілеі на меншых сваіх братоў селян і у 1569 гаду, у Любліне была падпісана умова Літвы с Польшчай, каторай гэтые дзьве хаўрусные дзержавы зліваліся саўсім у адну дзержаву, з адным каралём і супольнай гасударственнай Радай і Сэймам.

Пастаянные стасункі с палякамі, каторые з гэтаго часу на добра пачынаюць верхаводзіць у Літве, ды тое, што хоць роўные правы былі для ўсіх, але большых чыноў лацьвей было дабіцца каталікам, чым людзям веры грэцкаго звычаю, а да таго езуіцкіе школы ў каторых вучылася моладзь і баяр і шляхты, бяз розніцы веры, высіленая езуіцкая пропаганда каталіцтва і польскасці у езуіцкіх школах, каторые развівалі фанатызм сярод сваіх гадунцоў, давяло да таго, што шляхта даволі скора пачала перэймаць «лепшые» польскіе звычаі і мову і лічыць саміх сябе палякамі. Гэтым гадунцам езуіцкіх школ — паном шляхтам узгадаваным на лаціне і польшчыне, бо у езуіцкіх школах беларускай граматнасці не вучылі, лічучы яе граматнасьцю выключна