Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«усходняго звычаю», — не падабалося тое, што у Літве па старому гасударственнай мовай была ўсё ешчэ мова беларуская і вось яны на сэйме у 1669 гаду, заместа яе, завялі мову польскую.

Калі посьле раздзелоў Польшчы, Беларусь дасталася Расеі — царыца Кацярына II — апіраючыся на тым, што беларуская мова падобна да расейскай ды калісь-то бытцым уся усходняя славяншчына жыпа супольнымі інтэрэсамі, стала лічыць Беларусоў расейцамі. Але як справядліва кажэ расейскі вучоны Пыпін, гэткі погляд апіраўся не на сурьёзным пачуцьцю племянной еднасьці, якой тады не было і не магло быць, а гэта ўсяго толькі было «казенное стремленіе до одноформенности».

Доўга гэты пагляд не утрымаўся. Ужо Цары Павал і Александар I, спагадаючы палякам ды шануючы іх культуру, сталі глядзець на Беларусь праз польскіе акуляры. Пры іх устанавіўся пагляд, што наш край зусім польскі. Пры іх польшчына у нашым краю надта узмацавалася; бадай што не надта далёка ад праўды думка, што за гэты час Беларусь болей апалячылася, чым праз ўсё істнаваньне Рэчы Паспалітай Мікалай I болей скланяўся к тым поглядам якіх трымалася Кацярына II.

Поўны перэварот у палітыцы ураду у нас, наступіў посьле польскаго паўстаньня 1863 году, калі ізноў Беларусь была прызнана «ісконірускім» краем. Палякоў сталі ціснуць. Сыстэматычна павялося абрусеньне.

Пакуль усё гэта рабілося — беларускае селянство стагнало пад гнётам прыгону — паншчыны. Скасаваньне прыгону гэтак сама національнай сьвядомасці у селян не разбудзіло. Абрусі-