Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Надта сільнай літоўская дзержава не была, хоць і займала агромны абшар. У ей панавала тая-ж удзельная сыстэма, што і на Русі. Землі жылі самі па сабе, звязь была надта слабая, нават у найболей небаспечных для цэльнасці гасударства мамэнтах, далёка не заўсёды адна обласць памагала другой. А Літву з усіх бакоў акружалі ворагі с каторымі яна ледзьве-ледзьве спраўлялася. Вось гэта і было прычынай што Літва злучылася с Польшчай.

Вялікі князь Ягайла Ольгердавіч злучыў у 1387 гаду гэтые два гасударствы у адно, узяўшы за сябе замуж польскую каралеўну Ядвігу. Пры гэтым ён перайшоў з веры усходняго «звычаю» на заходні, гэта значэ у каталіцтва і у гэту, заходняго звычаю, веру, хрысьціў літоўскіх баяр, каторые ужо былі і каторые не былі ешчэ хрысьціянамі.

Гэткім парадкам за Ягайлы у Літве была афіціяльна устаноўлена гасударственнай верай, вера заходняго звычаю, — каталіцкая. Але дзеля таго, што Русь, як Белая, так Украінская, трымалася веры усходняго звычаю, то перэвага даная Ягайлам людзям веры звычаю рымекаго і палітычная залежнасць ад Польшчы, выклікала, нездаволеньне. Тым болей, што у Беларусі і Украйне ад вякоў у справах веры нікога не агранічываўшых, унесен быў Ягайлоў дэкрэт (выдантым, у Вільні у 1387 г.) у каторым гаворылося аб ный што ён прысягнуў усіх падданых княжства літоўскаго, да якой бы яны не належалі веры «упрасіць, угаварыць, прызваць, а нават прымусіць прыняць веру рымскаго звычаю». Гэта ўсё ўзятае разам давяло мейсцамі да аткрытых бунтоў і ў канцы канцоў заместа злучэньня