Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гасударственнай мовай ва ўсім княжстве. Знатные літвіны самі сталі гаварыць па беларуску. Разам з асьветай і гасударственнасцю Беларусы прыняслі у Літву і хрысьціянскую веру, на многа раней перад офіціальным хрышчэньнем Літвы. Хрысціянская вера, каторую прынясьлі Беларусы у Літву была усходняго-грэцкаго абраду, ці як тады называлі, «звычаю». Хрысьціянамі усходняго грэчэскаго звычаю былі ужо некаторые сыны Гедыміна (паміж імі і вялікі князь Ольгерд, хрысьціянскае імя катораго Дмітры), і усе Ольгердовічы. Вялікі князь Ягайла (Якоў) Альгердавіч, (перад тым Вітэбскі князь). — за катораго злучылася Літва с Польшчай і адбылося хрышчэньне Літвы, — так сама быў хрысьціянінам, па грэчэскаму звычаю, хрышчён быў малым будучы, — па літоўску нават гаварыць ня ўмеў і знаў толькі беларускую мову.

Само сабой, што Літва перамен у уклад беларускаго жыцьця не ўнасіла, а наадварот парадкі усе беларускіе, якіе былі за беларускіх князёў у Беларусі. заводзіліся і у самой Літве. Усяго новаго толькі і было што па мейсцо старых беларускіх князёў верхаводзілі цяпер князі літоўскіе, каторые як вышэй было сказана перэнялі мову, звычай і веру пануючые у той час у Беларусі. Дзеля гэтаго усходня-славянскіе обласці ахвотна перэхадзілі пад зверхнасць вялікаго князя, каторы ні ў чым не агранічываў далучыўшыеся землі, а бараніў ешчэ ад страшэннай татарскай навалы, каторая тагды заліла морэм-паводкай усю усходнюю часць Русі. Да канца XIV сталецьця гэткім парадкам, дайжа саўсім без вайны, Літва сабрала пад сябе усе беларускіе і украінскіе землі.