Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вёскі», каторые зрабілі карьеру (разбагацелі), зусім перэхадзілі — хто к расейцам, хто к палякам.

Паварот да лепшаго пачынаецца толькі цяпер, калі беларускае адраджэньне, крок за крокам перэмагае тую путаніцу якая у цёмных галовах пануе і будзіць національную сьвядомасць. Паглядзімо чаму Беларусы дайшлі да національнаго упадку.

У асобную націю беларускі народ злажыўся дужа даўно з усходня славянскіх племён: Дрэгавічоў, Крывічоў ды Радзімічоў. Жыў ён тагды у звязі з другімі усходнімі славянамі, частка каторых у гэтым, меней болей часе, злажылася у Украінскі народ, а з другой часткі, ужо куды пазьней злажыўся вялікарускі народ.

Полаччына, захопліваўшая добрую палавіну Беларусі, усё-ж такі шмат меншае ад другіх абласцей, не прыймала учасця у супольным жыцьці Усходняй Славяншчыны у часе удзельнаго пэрыоду: яна усё неяк асобна жыла сваім жыцьцём. Асьвета тады у Полаччыне стаяла высока, народнае вечэ мело надта вялікае значэньне, князі шмат болей тутака залежалі ад веча, як у другіх абласцях (акром Ноўгарада). З усіх бакоў Полаччыну акружалі ворагі с каторымі яна стойка змагалася. У XII сталецьці ворагі сталі перэмагаць і, німаючы сіл адбівацца ад іх, — обласць дайжэ зусім дабравольна перэйшла пад ўладу, незадоўга перад гэтым узмацаваўшагося літоўскаго княжства. Літвіны тады не маглі пахваліцца высокай культурай: ні пісьменнасці, ні асьветы літоўскай не было і яны прынялі пісьменнасць, асьвету, формы гасударственнай і грамадзянскай організаціі ад Беларусоў. Гэткім парадкам беларуская мова сталася