Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маладняк сваімі лісьцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу…
Помнім, помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі коньніцу.

Перастаў і сумны сьпеў гусьці
Дні прышлі — ажно ня верыцца…
Хто-ж адвагі знойдзе, сьмеласьці
З сілай моладзі памерацца.

24 сакавіка 1923 г.

|}