Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2.

Ночка, ночка… Цёмна, нявесела…
Вые на выгане воўк —
Гэтай ночкай паўстанца павесілі, —
Разудалы сьпеў вёскі змоўк.

Загарэліся хлопцы помстаю:
Калі гэтак — адплата ня грэх!
Хто з касой, хто з сякерай востраю
Вышлі ў пушчу на новы начлег.

Звоніць пушча зноў разудалымі,
Зноў шугае на вогнішчы корч,
Калі трэба, то раз! — ударым мы!
Ты маўчы, чорнавокая ноч!..

Дні мінулі — хлопцам весела!
Вышлі з лесу — іх ня стрымаць!
Сягоньня паўстанцы вешалі,
Сягоньня на волі іх раць!