Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3.

І яны, яны комсамольцы.
Ім ня страшна адкрытая сьмерць,
Іх аружжа выстралам моліцца,
Кліч іх гучны — наўкола глядзець!

І у полі пад градам шрапнэлі,
Захіліўшы ў чырвоны сьцяг,
Марш хаўтурны ня раз ім пелі
І хавалі пад звон — „тра — ра — рах!“

Тагды раць іх спраўляла трызну
Набіралася сьмеласьці, сіл…
Комсамолію — вольну айчыну
Ня спужаць мільёны маглі.

Комсамолец — запалены гартам,
Комсамолец — бунтарскі дух, —
Адзін кліч — стане новая варта,
Адзін кліч толькі — „Зьмену рыхтуй“.