Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шмат разоў, ты у полымі жыцьця
Захліпнуцца зьбіраўся бяз сьлёз,
Калі вецер пажоўкшае лісьце
Па загонах спустошаных нёс.

І на хвалях вады ружаватай
Човен твой пераплыў ужо мель.
Разагнаў ты штандарам узьнятым
Над балотам туманную бель.

|}