Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Відаць маяк — агонь дзяньніцы…
Плывём к прыгожа-сьветлай далі
Дзень хутка новы заіскрыцца,
Зямлю ўсю полымя расплавіць…
Відаць маяк — агонь дзяньніцы.

Плывём к прыгожа-сьветлай далі
У полымі, — бяз ветру й вёслаў…
На прыстані мы пагуляем,
Сусьветная як прыдзе восень…
Цяпер — к прыгожа-сьветлай далі!

25 Лістапада 22 г.

|}