Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЛЫВЁМ К ПРЫГОЖА-СЬВЕТЛАЙ
ДАЛІ

Плывём к прыгожа-сьветлай далі…
На хвалях вогненнага мора…
А полымя ўсё плавіць, плавіць. —
Палёў абшары, лес і горы…
Плывём к прыгожа-сьветлай далі…

На хвалях вогненнага мора
Плыве наш човен… бура стогне…
Дзе мы змагаліся учора,
Жыцьцё спакойна там сягоньня.
На хвалях вогненнага мора.

Плыве наш човен… бура стогне…
Відаць маяк — агонь дзяньніцы,
І золак дня туман разгоніць…
У новую жыцьця сьвятліцу.
Плыве наш човен… бура стогне…