Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За кволай, худою асочкай
Зьбягае жыцьцёвы надлом.
Адходзіць зьбянтэжана ночка
За зыркую прозалаць стром.

Гусьцеюць пярэданьня фарбы
На грунце узрушаных крыг…
Ў сугучнасьці поля і фабрык
Ёсьць моцная сіла жывых.

Ў калёсах — рытмічныя рухі,
У працы — смарагдавы плён.
Ня згіне ў вятрох завірухі
Музычнасьць сталёвых хвальбон.

|}