Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАЛЁВЫЯ ХВАЛЬБОНЫ.

Ў калёсах рытмічныя рухі,
На проці — бэтонны прахон…
Ня гіне ў вятрох завірухі
Музычнасьць сталёвых хвальбон.

Па твані старога балота
Бягуць перазвоны дарог.
Аб вольнасьці дзікай пад плотам
Зануджаны плача быльнёг.

Мэлёдый знадворку ня кінуць…
Таварышы! Полымем дум
Магутнай Савецкай краіны
Я радасьць уславіць іду!

Таварышы! Песьні крылатай
Цьвіце непаўторны салаш,..
Усьмешкаю шэранькай хаты
Падмурак прасьветлены наш.

Абводам жалезнай далоні
Закованы смутак кустоў…
Зьнікае ў машынным палоне
Амшары дзіклівай прастор.