Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усхоны золатам цярушаць
Зару — нагрэтую жарству.
Даўгія моракавы вушы
Вятры базырлівыя рвуць.

Ідуць з абвесьненай нарады,
У гаме дзён каб першым быць.
Зьбіваюць сонныя прысады
Свае зялёныя ілбы.

Я думаю аўсяным полем
Да ўзьлесься блізкага прайсьці.
Зьвісае ліпавае гольле,
Глыбее музыка ў лісьці.