Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Сьліхотаю сплыла
Вякоў багна,
Рабаўнікі
Спынілі свой рабунак.
Ў крыві шалець
Ня прыдзе больш магнат
З вязанкай джуплаў
Краю ў падарунак.

Бадзяжны сухавей
Ня прынясе
Кіпцястых лап
Адточаныя восьці.
Адна ім рада —
Гінуць па крысе,
Галубіць злосьць.
І ў курчах немых сохці.

Гады бягуць.
Наўзаваць мчаць гады,
Нязнаныя
Ў сваёй імклівай строме.