Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З спрухнелым носам
Вырадак — бандыт
Зганяў дзяўчат
На ўзьюшаную зборню.

Палалі хаты.
Віснуў чаду цэп.
І ў садзе спаленым —
Маўклівым сьведкам
Спаўзаў з ігрушы
Месяц на ачэп
Зацыраванай
Жоўтаю шкарпэткай.