Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Карэньнем дум
Упартых, маладых —
Я ў грунт урос
І зрухі усьвядоміў.

Грымяць напорней
Бойныя шляхі,
А ўспыліць змрок —
Я знаю скуль навеян:
Сумуе зьвер
На вомшары глухім
І ладзіць мшу
Рыпеньне сухадрэвін.