Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лівых; яны яго вельмі баяліся. Ён у рот не браў хмельнага, а ім выдаваў у вялікія святы па грыўні на гарэлку; у іншыя дні яны не смелі піць. Людзі, падобныя да Навума, хутка багацеюць… але да выдатнага становішча, у якім ён знаходзіўся, а яго лічылі ў сарака або пяцідзесяці тысячах — Навум Іванаў дайшоў не простым шляхам.

Гадоў за дваццаць да таго часу, да якога мы аднеслі пачатак нашага апавядання, ўжо існаваў на тым-жа месцы вялікай дарогі пастаялы двор. Праўда, на ім небыло цёмначырвонага дранкавага даху, які надаваў дому Навума Іванава выгляд дваранскай сядзібы; і будоўляй быў ён бяднейшы, і на дварэ павеці меў саламяныя, а замест сцен з бярвення — плеценыя; не вызначаўся ён таксама трохкутным грэчаскім франтонам на точаных слупках; але ўсё-ж ён быў пастаялы двор выдатны — раскошны, моцны, цёплы, — і праезджыя ахвотна яго наведвалі. Гаспадар яго ў той час быў не Навум Іванаў, а нехта Якім Сямёнаў, селянін суседняй памешчыцы, Лізаветы Прохараўны Кунцэ — штаб-афіцэршы. Гэты Якім быў кемлівы і вынаходлівы мужык, які ў маладых яшчэ гадах, паехаўшы ў возніцтва з двума дрэнненькімі конікамі, праз год вярнуўся з трыма добрымі, ды з таго часу амаль усё жыццё правандраваў па вялікіх дарогах, хадзіў у Казань і Одэсу, у Орэнбург і ў Варшаву, і за граніцу ў «Ліпецк[1]», і хадзіў ужо, пад канец з двума тройкамі вялікіх і дужых жарабцоў, запрэжаных у два вялізныя вазы. Ці надакучыла яму яго бяздомнае, вандроўніцкае жыццё, ці захацелася мо’ мець сям’ю (у адну з яго адлучак памерла ў яго жонка; дзеці, якія былі, таксама памерлі), толькі ён рашыў, нарэшце, кінуць сваё ранейшае рамяство і завесці пастаялы двор. З дазволу сваёй пані, заснаваўся ён на вялікай дарозе, купіў на яе імя поўдзесяціны зямлі і пабудаваў на ёй пастаялы двор. Справа пайшла на лад. Грошай у яго на ўладжанне было больш, чым дастаткова; спрактыкаванасць, набытая ім у часе доўгіх вандраванняў па ўсіх канцах Расіі, паслужыла яму на вялікую карысць; ён ведаў, чым дагадзіць праезджым, асабліва ранейшым сваім субратам, троечным рамізнікам, якіх ён ведаў амаль усіх асабіста, і якімі асабліва даражаць утрымальнікі пастаялых двароў: так многа ядуць і патрабуюць гэтыя людзі на сябе і на сваіх магутных коней. Акімаў двор стаў вядомы на сотні вёрст навакол… Да яго нават ахватней заязджалі, чым да змяніўшага яго пасля Навума, хоць Акім

  1. У Лейпцыг.