Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

смачна і тлуста і не скупілася на прыпасы; да бліжэйшага шынка лічылася ўсяго з поўвярсты; гаспадар трымаў табак нюхальны, хоць і змешаны з попелам, аднак, надзвычай заборысты і прыемна раз’ядаючы нос — адным словам, шмат было прычын, чаму ў тым двары не пераводзіліся ўсялякага роду пастаяльцы. Палюбіўся ён праезджым — вось галоўнае; без гэтага, вядома, ніякая справа ў ход не пойдзе; а палюбіўся ён больш таму, як гаварылі ў акалотку, што сам гаспадар быў вельмі шчаслівы і ва ўсіх сваіх справах удачны, хоць ён і мала заслугоўваў свае шчасце, ды відаць, каму пашанцуе, — дык пашанцуе.

Гаспадар гэты быў мешчанін, звалі яго Навумам Іванавым. Росту ён быў сярэдняга, тоўсты, сутулы і плячысты; галаву меў вялікую, круглую, валасы хвалістыя і ўжо сівыя, хоць яму на выгляд не было больш сарака год; твар поўны і свежы, нізкі, але белы і роўны лоб і маленькія, светлыя, блакітныя вочы, якімі ён вельмі дзіўна глядзеў: — спадылба і ў той-жа час нагла, што досыць рэдка сустракаецца. Галаву ён заўсёды трымаў панура і з цяжкасцю яе паварочваў, магчыма адтаго, што шыя ў яго была вельмі кароткая; хадзіў подбегам і не размахваў, а разводзіў на хаду сціснутымі рукамі. Калі ён усміхаўся, а ўсміхаўся ён часта, але без смеху, нібы пра сябе, яго тоўстыя губы непрыемна разыходзіліся і агалялі рад суцельных і бліскучых зубоў. Гаварыў ён а дрывіста і з нейкім панурым гукам у голасе. Бараду ён галіў, але не хадзіў па-нямецку. Адзенне яго складалася з доўгага, вельмі паношанага кафтана, шырокіх і чаравікаў на босую нагу. Ён часта адлучаўся з дому па сваіх справах, а ў яго іх было многа, — ён гандляваў коньмі, наймаў зямлю, трымаў агароды, скупляў сады і наогул займаўся рознымі гандлёвымі абаротамі, — але адлучкі яго ніколі не былі доўгімі; як каршун, да якога ён, асабліва па выразу вачэй сваіх, меў многа падабенства, вяртаўся ён у сваё гняздо. Ён умеў трымаць гэта гняздо ў парадку: усюды паспяваў, усё выслухваў і загадваў, выдаваў, адпускаў і разлічваўся сам, і нікому не спускаў ні капейкі, аднак і лішняга не браў.

Пастаяльцы з ім не загаварвалі, ды і сам ён не любіў траціць дарэмна словы. «Мне вашы грошы патрэбны, а вам мая харч», гаварыў ён, нібы адрываючы кожнае слова: «не дзяцей-жа нам з вамі хрысціць; праезджы паеў, пакарміў, не заседжвайся. А стаміўся, дык спі, не балбачы». Работнікаў трымаў ён рослых і здаровых, але смірных і панад-