Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што гэта вы глядзіце кролікам, у якога вынялі палову, мазга? — сказаў мне, сустрэўшыся са мной, Лушын. У часе снедання я ўпотай паглядваў то на бацьку, то на маці: ён быў спакойны, як звычайна — яна, як звычайна, злавала ўпотайкі. Я чакаў, ці не загаворыць са мною бацька ласкава, як гэта іншы раз з ім здаралася… Але ён нават не палашчыў мяне сваёй штодзённай, халоднай ласкай. «Расказаць усё Зінаідзе?» падумаў я… «Усёроўна-ж — усё скончана між намі». Я пайшоў да яе, але не толькі нічога не расказаў ёй — нават пагутарыць мне з ёю не ўдалося, як хацелася. Да княгімі на вакацыі прыехаў з Пецербурга родны яе сын, кадэт, гадоў дванаццаці. Зінаіда адразу-ж даручыла мне свайго брата. — Вось вам, — сказала яна: — мой мілы Валодзя (яна ўпершыню мяне так называла), таварыш. Яго таксама завуць Валодзя. Будзьце ласкавы, палюбіце яго; ён яшчэ дзікун, але ў яго сэрца добрае. Пакажыце яму Няскучнае, гуляйце з ім, вазьміце яго пад сваю апеку. Вы гэта зробіце, праўда? вы таксама такі добры! — Яна ласкава паклала мне абедзве рукі на плечы — а я зусім разгубіўся. Прыезд гэтага хлопчыка ператвараў мяне самога ў хлопчыка. Я глядзеў моўчкі на кадэта, які таксама маўкліва ўставіўся на мяне. Зінаіда рассмяялася і штурхнула нас адзін на другога. — Ды абдыміцеся-ж, дзеці! — Мы абняліся. — Хочаце, я вас павяду ў сад — запытаўся я ў кадэта.

— Калі ласка, — адказваў ён ахрыплым, проста кадэцкім голасам. Зінаіда зноў рассмяялася… Я паспеў заўважыць, што ніколі яшчэ не было ў яе на твары такіх цудоўных фарбаў. Мы з кадэтам пайшлі. У нас у садзе стаялі старэнькія качэлі. Я яго пасадзіў на тоненькую дошчачку і пачаў гушкаць. Ён сядзеў нерухома, у новым сваім мундзірчыку з тоўстага сукна, з шырокімі залатымі пазументамі, і моцна трымаўся за вяроўкі. — Ды вы расшпіліце свой каўнер, — сказаў я яму. — Нічога, мы прывыклі-с, — прагаварыў ён і адкашляўся. Ён быў падобны да сваёй сястры: асабліва вочы яе нагадвалі. Мне было і прыемна яму прыслугоўваць, і ў той-жа час той самы ныючы смутак ціха грыз маё сэрца. «Цяпер ужо я сапраўды дзіця, думаў я — а ўчора…» Я успомніў, дзе я ўчора ўпусціў ножык, і знайшоў яго. Кадэт выпрасіў яго ў мяне, сарваў тоўстае сцябло зоры, выразаў з яго дудку і пачаў свістаць. Отэла пасвістаў таксама.

Але затое вечарам, як ён плакаў, гэты самы Отэла на руках Зінаіды, калі, знайшоўшы яго ў кутку сада, яна