Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён зусім збянтэжыўся. Бачыце, малады чалавек, мы гуляем у фанты; княжна падверглася штрафу — і той, хто дастане шчаслівы білет, — будзе мець права пацалаваць у яе руку. Ці зразумелі вы, што я вам сказаў?

Я толькі зірнуў на яго і прадаўжаў стаяць як атуманены, — а княжна зноў ускочыла на крэсла і зноў пачала трэсці капелюшом. Усе да яе пацягнуліся — і я за імі.

— Майданаў, — сказала княжна высокаму маладому чалавеку з хударлявым тварам, маленькімі сляпымі вочкамі і надзвычай доўгімі, чорнымі валасамі: — вы, як паэт, павінны быць велікадушны і ўступіць баш білет мс’е Вальдэмару — так каб у яго было два шансы замест аднаго.

Але Майданаў адмоўна паківаў галавой і ўзмахнуў валасамі. Я пасля ўсіх апусціў руку ў капялюш, узяў і раскруціў білет… Божа мой, што зрабілася са мною, калі я ўбачыў на ім слова: пацалунак!

— Паналунак! — крыкнуў я мімаволі.

— Брава! ён выйграў, — падхапіла княжна. — Як я рада! Яна злезла зэ крэсла і так ясна і соладка зазірнула мне ў вочы, што ў мяне сэрца заныла. — А вы рады? — запыталася яна ў мяне.

— Я?.. — пралепятаў я.

— Прадайце мне свой білет, — буркнуў раптам над самым маім вухам Белаўзораў. — Я вам сто рублёў дам.

Я адказаў гусару такім абураючым позіркам, што Зінаіда запляскала ў далоні, а Лушын усклікнуў: малайчына!

— Але, — прадаўжаў ён: — я, як цэрэмоніймейстар, абавязан назіраць за выкананнем усіх правіл. Мс’е Вальдэмар, апусціцеся на адно калена! Так у нас заведзена.

Зінаіда стала перада мной, нахіліўшы крыху галаву на бок — нібы дзеля таго, каб лепш разгледзець мяне — і з важнасцю працягнула мне руку. У мяне памуцілася ў вачах; я хацеў апусціцца на адно калена — упаў на абодва — і так нязграбна дакрануўся губамі да пальцаў Зінаіды, што злёгку абцарапаў сабе канец носа яе пазногцем.

— Добра! — закрычаў Лушын і дапамог мне ўстаць.

Гульня ў фанты прадаўжалася. Зінаіда пасадзіла мяне каля сябе. Якіх ні прыдумвала яна штрафаў! Ёй прышлося, між іншым, быць «статуяй» — і яна ў п’едэстал сабе выбрала агіднага Нірмацкага, загадала яму лягчы ніцма, ды яшчэ ўткнуць твар у грудзі. Рогат не змаўкаў ні на момант. Мне самотна і цвяроза выхаванаму хлопчыку, вырасшаму ў панскім, паважным доме, увесь гэты шум і гам, гэта бесцыра-