Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII

Роўна ў восем гадзін я ў сурдуце і з прыўзнятым на галаве кокам уваходзіў у пярэднюю флігельчыка, дзе жыла княгіня. Стары слуга панура паглядзеў на мяне і неахвотна ўстаў з лаўкі. У гасцінай чуліся вясёлыя галасы. Я адчыніў дзверы — і адступіў у здзіўленні. Сярод пакоя, на крэсле, стаяла княжна і трымала перад сабой мужчынскі капялюш; вакол крэсла таўпілася пяцёра мужчын. Яны стараліся запусціць рукі ў капялюш, а яна падымала яго ўгару і моцна трэсла ім. Убачыўшы мяне, яна закрычала: пачакайце, пачакайце! новы госць, трэба і яму даць білет — і лёгка саскочыўшы з крэсла, узяла мяне за абшлаг сурдута. — Пойдзем-жа, — сказала яна: — што вы стаіце? Messieurs дазвольце вас пазнаёміць; гэта мс’е Вальдэмар, сын нашага суседа. А гэта, — дадала яна, звяртаючыся да мяне і паказваючы па чарзе на гасцей: — граф Малеўскі, доктар Лушын, паэт Майданаў, адстаўны капітан Нірмацкі і Белаўзораў, гусар, якога вы ўжо бачылі. Прашу любіць ды жалаваць.

Я да такой ступені сканфузіўся, што нават не пакланіўся нікому; у доктару Лушыне я пазнаў таго самага чарнявага пана, які так бязлітасна мяне прысароміў у садзе; астатнія былі мне незнаёмы.

— Граф! — прадаўжала Зінаіда: — напішыце мс’е Вальдэмару білет.

— Гэта несправядліва, — запярэчыў з лёгкім польскім акцэнтам граф, надта прыгожы і франтавата апрануты брунет, з выразнымі карымі вачыма, вузкім белым носікам і тонкімі вусікамі над маленькім ротам. — «Яны» не гулялі з намі ў фанты.

— Несправядліва, — паўтарылі Белаўзораў і пан, назва- ны адстаўным капітанам, чалавек гадоў сарака, рабы да агіднасці, кучаравы як арап, сутулаваты, крываногі і апрануты ў ваенны сурдут без эпалетаў наросхрыст.

— Пішыце білет, вам кажуць, — паўтарыла княжна. — Гэта што за бунт? Мс’е Вальдэмар з намі ўпершыню, і сёння для яго закон не пісан. Няма чаго бурчэць, пішыце, я так хачу.

Граф паціснуў плячыма, але, нахіліўшы пакорліва галаву, узяў пяро ў белую, пярсцёнкамі ўпрыгожаную руку, адарваў кавалачак паперы і стаў пісаць на ім.

— Прынамсі, дазвольце растлумачыць пану Вальдэмару, у чым справа, — пачаў насмешлівым голасам Лушын: — а то