Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шана была павязваць сваю галаву хусткай… як купчыха, гаварыла ёй хітрая Кірылаўна… Як якая-небудзь мяшчанка, думала Дуняша пра сябе.

Не раз успамінаў Акім словы адзінага свайго сваяка, старога дзядзькі, мужыка, закаранелага, бессямейнага бабыля: «Ну, брат, Акімка, — сказаў ён яму сустрэўшыся з ім на вуліцы: — чуў я, ты сватаешся?..»

— Ну, так, а што?

— Эх, Акім, Акім! Ты нам, мужыкам, не брат цяпер, што і казаць — ды і яна табе не сястра.

— Ды чым-жа яна мне не сястра?

— А хоць-бы вось чым, — запярэчыў той і паказаў Акіму на яго бараду, якую ён, ва ўгоду сваёй нявесце, пачаў стрыгчы — збрыць-жа яе зусім ён не згадзіўся… Акім панурыўся; а стары адвярнуўся, захінуў полы свайго разарванага на плячах кажуха і пайшоў, ківаючы галавой.

Так, не раз задумваўся, крактаў і ўздыхаў Акім… Але каханне яго да прыгожанькай жонкі не змяншалася; ён ганарыўся ёю — асабліва, калі параўноўваў яе, не скажам ужо з іншымі бабамі, або са сваёй ранейшай жонкай, на якой яго ажанілі шаснаццаці год, але з іншымі дваровымі дзяўчынамі: «вось, моў, мы якую птушку запалявалі!..» Найменшая яе ласка прыносіла яму вялікае задавальненне… А можа, думаў ён, звыкнецца, абжывецца… Прытым яна трымала сябе вельмі добра, і ніхто не мог сказаць пра яе дрэннага слова.

Так прайшло некалькі год, Дуняша, сапраўды, скончыла тым, што прывыкла да свайго жыцця. Акім чым больш старэў, тым больш да яе прывязваўся і давяраў ёй: таварышкі яе, якія вышлі замуж не за мужыкоў, цярпелі нястачу кроўную, або бяднелі або трапілі ў нядобрыя рукі… А Акім багацеў ды багацеў. Усё яму ўдавалася — кругом шанцавала; адно толькі яго мучыла: дзяцей яму бог не даваў. Дуняшы мінула ўжо дваццаць пяць год: ужо ўсе яе сталі велічаць Аўдоцяй Арэф’еўнай. Сапраўднай гаспадыняй яна, усё-такі, не зрабілася, але дом свой палюбіла, распараджалася прыпасамі, наглядала за служанкай… Праўда, яна ўсё гэта рабіла абыяк, не наглядала, як належыла, за чыстатой і парадкам; затое ў галоўным пакоі пастаялага двара, побач з партрэтам Акіма, вісеў яе партрэт, пісаны маслянымі фарбамі і заказаны ёю самою домарошчачаму жывапісцу, сыну прыхадскога дзяка. — Яна была прадстаўлена ў белай сукенцы, жоўтым шалі, з шасцю ніткамі буйнага жэмчугу на шыі, доўгімі сергамі ў вушах і пярсцёнкамі на кожным пальцы. — Пазнаць яе было