Старонка:Востраў скарбаў.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіцянё знайшло-б скарб. Па-мойму, нядрэнна было-б раней паесці.

— Мне штосьці не хочацца, — прабурчэў Марган. — Я як ўспомніў аб Флінце — у мяне адразу прапаў апетыт.

— Так, сын мой, шчасце тваё, што ён памёр, — сказаў Сільвер.

— І морда ў яго была, як у чорта! — усклікнуў трэці пірат, уздрыгануўшыся. — Уся сіняя-сіняя!

— Гэта ад рому, — дадаў Меры. — Сіняя! Яшчэ-б не сіняя! Ад рому пасінееш, гэта праўда.

Від шкілета і ўспаміны аб Флінце так уздзейнічалі на гэтых людзей, што яны пачалі размаўляць усё цішэй і цішэй і дайшлі, нарэшце, да ледзь чутнага шопату, які бадай што не парушаў лясной цішыні. І раптам з бліжэйшага гаю чыйсьці тонкі, брынклівы, прарэзлівы голас заспяваў добра вядомую песню:

Пятнаццаць чалавек на скрынцы мерцвяка.

Йо-хо-хо, і бутэлька рому!

Смяротны жах ахапіў піратаў. Ва ўсіх шасцярых твары зрабіліся адразу зялёнымі. Адны паўскаквалі на ногі, другія сударгава схапіліся адзін за аднаго, Марган паваліўся па зямлю і папоўз, як гадзюка.

— Гэта Флінт! — усклікнуў Меры.

Песня абарвалася гэтак-жа раптоўна, як пачалася, быццам на сярэдзіне ноты спяваку адразу заціснулі рот. Дзень быў сонечны і ясны, голас спяваўшага прыемны і гучны, і я не мог зразумець спалоху сваіх спадарожнікаў.

— Наперад! — сказаў Сільвер, ледзь кратаючы шэрымі, як попел, губамі. — Гэтак нічога ў нас не выйдзе. Зразумела, усё гэта вельмі дзівосна, і я не ведаю, хто гэта там сваволіць, але ўпэўнены, што гэта не нябожчык, а жывы чалавек.

Пакуль ён гаварыў, да яго вярнулася мужнасць, і твар яго ледзь-ледзь паружавеў. Астатнія таксама, пад уплывам яго слоў, падбадзёрыліся і, як быццам, апрытомнелі. І раптам уводдалі зноў раздаўся той-жа голас. Але цяпер ён не спяваў, а крычаў, быццам адкульсьці здалёк, і яго крык