Старонка:Востраў скарбаў.pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вам па праўдзе, ад той пары я не люблю гэтай песні. Было вельмі горача. Флінт спяваў што ёсць сілы, і песня мяшалася з прадсмяротным хрыпам.

— Наперад, наперад, — сказаў Сільвер, — досыць балбатаць! Ён памёр і не бадзяецца па зямлі зданню. А калі-б нават ён і захацеў выйсці з магілы, дык-жа здані паказваюцца толькі ўночы, а зараз, як вы бачыце, дзень… Не варта гаварыць аб нябожчыку, нас чакаюць дублоны.

Мы рушылі далей. Але хоць сонца вельмі свяціла, піраты больш не разбягаліся ў розныя бакі і не аклікалі адзін аднаго. Яны ішлі побач і гаварылі паміж сабой упоўголаса. Такі жах выклікаў у іх памёршы пірат.

Раздзел ХХХІІ

ПОШУКІ СКАРБА. ГОЛАС У ЛЕСЕ

Часткова пад расслабляючым уплывам гэтага жаху, часткова для таго, каб даць адпачыць Сільверу і хворым піратам, на вяршыне пласкагор'я увесь атрад зрабіў прывал.

Пласкагор'е мела невялікі нахіл да захаду, і таму з таго месца, дзе мы сядзелі, адкрываўся від ва ўсе бакі. Наперадзе за верхавінамі дрэў мы бачылі Лясісты мыс, аблямаваны пенаю прыбоя. Ззаду можна было бачыць не толькі пратоку і Востраў шкілета, але таксама — за касой і усходняй раўнінай — прастор адкрытага мора. Проста над намі ўзвышалася Падзорная Труба, заросшая рэдкімі соснамі, а месцамі ззялі глыбокія бяздонні.

Цішыня парушалася толькі воддальным грукатам прыбоя ды гудзеннем безлічы насякомых. Бязлюднасць. На моры ніводнага паруса. Пачуццё адзіноты яшчэ ўзмацнялася шырынёй навакольных прастораў.

Сільвер у часе адпачынку рабіў вымярэнні па компасу.

— Тут тры „вілікія дрэвы“, — сказаў ён, — і ўсе яны размешчаны па простай лініі ад Вострава шкілета. „Плячо Падзорнай Трубы“, я думаю, вось гэтая ўпадзіна. Цяпер і

194