Старонка:Востраў скарбаў.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я доўга не мог заплюшчыць вачэй. Я думаў аб чалавеку, якога забіў, ратуючы сваё жыццё. Я думаў аб той выдатнай гульні, якую вёў Сільвер, адной рукой стрымліваючы шайку разбойнікаў, а другой — хапаючыся за ўсякі магчымы і немагчымы сродак, каб ратаваць сваё нікчэмнае жыццё. Ён мірна спаў і гучна храпеў. І ўсё-ж сэрца ў мяне сціскалася ад жаласці, калі я глядзеў на яго і думаў якімі небяспекамі ён акружан і якая ганебная смерць чакае яго.

Раздзел XXX

НА СЛОВА ГОНАРУ

Мяне разбудзіў — праўдзівей, усіх нас разбудзіў, таму што ўскочыў нават вартавы, які задрамаў каля дзвярэй, — выразны гучны голас, прагучэўшы на краю лесу:

— Эй, гарнізон, уставай! Доктар ідзе!

Сапраўды, гэта быў доктар. Я ўзрадаваўся, пачуўшы яго голас, але да радасці маёй дамяшаліся збянтэжанасць і сорам. Я ўспомніў аб сваім дэзертырстве, аб той здрадзе, якую я зрабіў. І да чаго гэта ўсё прывяло? Да таго, што я сяджу ў палоне ў разбойнікаў, якія могуць кожную хвіліну адабраць у мяне жыццё. Мне было сорамна глянуць доктару ў твар. Доктар, відаць, узняўся яшчэ на досвітку, таму што дэень толькі пачынаўся. Я падбег да байніцы і глянуў на двор. Ён стаяў унізе, да кален у паўзучым тумане, як калісьці стаяў каля гэтага-ж блокгауза Сільвер.

— З добрай раніцай, сэр! — усклікнуў Сільвер, ззяючы прыветлівай усмешкай. — Рана-ж вы ўзняліся! Ранняя птушка больш корму дзяўбе, як кажа прыказка. Джордж, прачніся, сым мой, і памажы доктару Лівсі ўзыйсці на карабль. Усё ў парадку, доктар. Вашы пацыенты значна больш вясёлыя і бадзёрыя!

Так ён балагурыў, стоячы на вяршыне ўзгорка з кастылём падпахай, апіраючыся рукой аб сцяну, — зусім рэнейшы Джон, і па голасу, і па звычках, і па смеху.

— У нас ёсць сюрпрыз для вас, сэр, — працягваў ён. — Адзін маленькі прыезджы, хе-хе! Новы жылец, сэр, жылец