Старонка:Востраў скарбаў.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

настойлівым шопатам. — Ты на валасок ад смерці і, што горш за ўсё, ад катавання. Яны хочуць разжалаваць мяне. Ты бачыў, як я за цябе заступаўся. Спачатку я не хацеў цябе абараняць, але ты сказаў некалькі слоў, і я змяніў мае планы. Я быў тады ў адчаі ад сваіх няўдач, ад шыбеніцы, якая мне пагражае. Пачуўшы твае словы, я сказаў сабе: заступіся за Гоўкінса, Джон, і Гоўкінс заступіцца за цябе. Ты — яго апошняя карта, Джон, а ён, клянуся громам, твая апошняя карта! Паслуга за паслугу, рашыў я. Ты выратуеш сабе сведку, калі справа дойдзе да суда, а ён выратуе тваю шыю.

Я няясна пачаў разумець у чым справа.

— Вы хочаце сказаць, што ваша гульня прайграна? — спытаў я.

— Так, клянуся чортам! — адказаў ён. — Паколькі няма карабля, значыцца, астаецца адна толькі шыбеніца. Я ўпарты, Джым Гоўкінс, але калі я ўбачыў, што ў бухце ўжо няма карабля, я зразумеў: гульня наша скончана. А гэтыя няхай раюцца, усе яны бязглуздыя трусы. Я пастараюся выратаваць тваю шкуру. Але, слухай, Джым, паслуга за паслугу: ты выратуеш Доўгага Джона ад пятлі.

Я быў вельмі здзіўлены. За якую нікчэмную саломку хапаецца ён, атаман!

— Я зраблю ўсё, што магу, — сказаў я.

— Значыцца, згода! — усклікнуў ён. — Усё гэта табе лёгка прайшло, дык і я, клянуся громам, атрымаў надзею на ратунак.

Ён пакульгаў да галавешкі, гарэўшай каля дроў, ды зноў закурыў сваю люльку.

— Зразумей мяне, Джым, — працягваў ён, вярнуўшыся. — У мяне яшчэ ёсць галава на плячах, і я рашыў перайсці на бок сквайра. Я ведаю, што ты схаваў карабль дзе-небудзь у бяспечным месцы. Як гэта ты зрабіў, я не ведаю, але я ўпэўнены, што карабль цэлы і не пашкоджаны. Гэндс і О'Брайен аказаліся дурнямі. На іх я ніколі не пакладаў надзеі. Заўваж: я ў цябе нічога не пытаю і другім не дазволю пытаць. Я ведаю правілы нашай гульні і разумею, што я прайграў. А ты такі малады, такі храбры, і, калі мы