Старонка:Востраў скарбаў.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта Капітан Флінт, зялёны папугай Сільвера. Гэта ён хлопаў крыллямі і стукаў дзюбай, доўбаючы кавалак драўлянай кары. Вось хто ахоўваў спаўшых лепш за ўсякага вартавога, вось хто сваім аднастайным, дакучлівым крыкам паведаміў аб маім з'яўленні?

У мяне не было часу ўцячы. Пачуўшы рэзкі звонкі крык папугая, спаўшыя прачнуліся і ўскочылі. Я пачуў голас Сільвера. Ён вылаяўся і закрычаў:

— Хто ідзе?

Я кінуўся ўцякаць, але наляцеў на кагосьці. Адштурхнуўшы аднаго, я папаў у рукі другога. Той моцна схапіў мяне.

— Ну-ка, Дзік, прынясі сюды факел, — сказаў Сільвер, калі зрабілася ясна, што мне не ўцячы.

Адзін разбойнік выбег з дому і вярнуўся з гарэўшай галавешкай.