Старонка:Вежа (1928).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЦЬВІТАЮЦЬ ВІШНІ

Зацьвітаюць вішні, вішні зацьвітаюць,
нібы белая зара.
Любіш ці ня любіш — я не запытаю —
калі вочы так гараць.

Як у майскім садзе вішні зацьвіталі —
быццам грудзі любай — белы цьвет…
Хай застынуць хмаркі, хай і месяц стане, —
зьмеркнуць цені у траве.

Зацьвітаюць вішні, вішні зацьвітаюць.
Дзень — шлях сонцу і цяплу!..
Не скажу ні слова я на разьвітаньне —
абнімі і пацалуй!..

1927 г.