Старонка:Вежа (1928).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ўстаў апошні з іх — дужэйшы і малодшы:
— Рэспубліка Саветаў хай жыве!
Адважна глянем мы драпежнікам у вочы —
хай сэрцы стануць агнявей.


∗     ∗

Белая раніца. Сівы туман.
Ворага ліхога і сьледу няма.
Глянула сонца бліскучым кальцом.
Смутныя твары чырвоных байцоў.
Там пры дарозе спакойна сьпяць
сном непрабудным трыццаць пяць:
вусны зацяты, застыла кроў,
іней трупы пакрыў серабром…
Мёртвымі вочамі моўчкі глядзяць
ў залатую будучыну трыццаць пяць.

|}