Старонка:Васількі (1914).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Важная фіга.

(Ахвярую добрым, сьвякроукам.)


— А што, каб цябе паляруш, мая ты кветачка, каб табе дух заняло, мая ты ягадка, — ўсціхла нябось, — спакарнела!! Няшкодзе, няшкодзе!! Але што я бяды набралася, пакуль гэтага, мае вы кветачкі, дабілася; што я стыду, злосьці і слёз глынула?! Матачцэ Боскай, мае вы ягадкі, іх ахфяровываю.

— Бо якжэш! Падумайце самі: гэтакае, шануючы Бога і людзей, шчанё, што ешчэ і малако на губах не абсохла, — будзе пад мой нос — сьвякровін нос, — мае вы кветачкі, фігу падтыкаць?! — Німа што казаць: усьцешыў мяне сынок, усьцешыў — чаго на старасць прычэкалася! А ўсё, бы-