Старонка:Васількі (1914).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо-! Вярнуліся ў камеру, а тут судзя і пытае:

— Ну, как?

— Памерыліся, — кажэм, — вашэ скародзе!

— Вот і хорошо! Ідіте, — кажэ, с Богом домой, дело кончено, я ошень рад!

Выйшлі мы. Толькі… але што там валаводзіць? Хочэце ведаць, які канец? Думаеце, што зараз, як цяпер вы, маладые, зараз у зьезд, у палату, у Пецярбург? Ані думаць! Да Бэркі трапілі і Рыгор з Янкай, і я з Габрэліхай. Што і як там было?.. ат, было, як было, але с таго часу ня ездзілі на суд.