Старонка:Васількі (1914).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вала, прыставаў да мяне: мамка, мамка, вазьму я Агатку: хоць маладая, але ня бедная: цялушку, дзьве авечкі, парасё і 30 рублёў пасагу дадуць, і дзяўчына гладкая, як качалачка, і гаспадарная, і рупная… — Бяры, кажу, сынок, мая ягадка, хоць і Агатку — па мне што? Не я, а ты, Сымонка — дзіцятка, будзеш з ёй жыць; я ўжо старая, нядужая і вады вам не замучу́: — Рупная? Праўда што рупная: парупілася матчын нос, мае вы кветачкі, фігай патціраць! А спытайся за што? Вось, паслухайце, мае вы ягадкі.

С пачатку, — як толькі Агата ўзяла ўсю хатнюю гаспадарку ў свае лапы, — ішло і ціха, і складна — от ведама як с пачатку. Раніцай, бывала, прыставіўшы абед, пабяжыць каровы падаіць, сьвіням замешаць, ну і падойдзеш да прыпечка падаўнейшаму, мае вы кветачкі, гаршчкі паправіць, перэставіць, у каторы солі патсыпіш, у каторы вадзіцы падліеш… Прыбяжыць Агата, угледзіць і зараз, мае вы ягадкі, на мяне накінецца: — „На што мамка чэпаеш? На, што груцу перэсаліла? Нашто квас, як памыі, вадой развела?“ І пойдзе, і пойдзе сыпаць! А то, часам, сынок як выйдзе с сахой, ды замарудзіць на палудзень, так за-