Старонка:Васількі (1914).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну вот і карашо: Ты, кажэ, хоць і мужчына, но маленькі, а она хоць і баба, но, правда, большая кабыла. Так вы лучше так… без суда. Зачем суд? помертесь!

Глянуў я на Габрэліху, зірнула яна на мяне. Стаім, чэкаем, што будзе.

— Но, ідіте, — кажэ, — в коррідор — помертесь! на то соседі — зачем суд?

Выйшлі мы ў калідор. Глянуў я на Габрэліху дый думаю сабе:

— Кепска будзе. Хоць віна і яе, але як прыйдзецца да меры, дык рады не дам — баба рослая!

Сталі мы гэтак бокам. Узняўся я на цыпачкі, і так на корх не хапае. Габрэліха, каб ёй дна не было, дагледзіла гэтую штуку, дый кажэ:

— Не, суседзе, гэта ня мера. Калі судзя сказалі памерыцца, дык трэба памерыцца, як мае быць. Судзя лепш ведае, што і як трэба да справы. Давай, плячыма станем.

Як сталі плечыма, а баба ешчэ ўчапілася за маю бравэрку, ды цісьне ў ніз, каб на цыпачкі не ўзняўся, — дык куды там! Бадай не на ўсю галаву ніжэй я росту. Уздыхнуў я, але што-ж зробіш — воля Бо-