Старонка:Васількі (1914).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Суд.


Эх, браточкі, кепска стала жыць на сьвеце, калі ўжо за курыцу сусед суседу анэгдысь калом галаву пашчэпаў, ды пасьля за гэтую самую курыцу (ведама, спусьціўшы адзін другому юху) будуць цягацца па сьледавацелёх, ды па судох, А што за шкоду зрабіла курыца? От, вырвала на гародзе бурачкоў на пядзі тры. А ім, гэтым задзіракам, колькі гэта курыца будзе каштаваць? Цэлаго патцёлка, калі ня больш! Німа цяпер памеж маладых дабра.

А вось паслухайце вы, якіе ў нас даўней былі суды. Нябошчык Янка (вечны пакой яго душы), „махляром“ што звалі, забраў са свайго аўса двох быкоў Рыгора Канцавога; праўда, аўса зьесьці — мала