Старонка:Васількі (1914).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьелі, але шмат стратавалі; дома пагадзіцца — не пагадзіліся, напісаў пахтар прашэньне і пайшло ў суд.

Цешыўся і я з гэтаго, бо ўжо колькі часу, як і на маіх шнурох пасьля ночы атава была стратавана — не іначэй, як гэта работа Рыгоравых Лысаго і Падласаго! Але, не злавіўшы за руку, не кажы, што злодзей. Шмат было гутаркі аб гэтых быкох у вёсцы, толькі мне Сталючонак патшапнуў, што, як у ночы хадзіў на рунь пільнаваць зайца, бачыў на маей атаве кабылу ўдавы Габрэліхі. Эгэ, думаю сабе, недачэканьне: злаўлю і я.

Павячэраўшы, зараз абуў лапці, насунуў кажух, дый ціхэнька шусць праз сенцы на гумнішчэ, гоцнуў праз плот, ды борздзенька на мяжу і бух!.. Ляжу… чэкаю…

Толькі першые пеўні прапеялі, як чую: едзе нехта на маю атаўку. Мусіць і аднэй малітвы не пасьпеў бы чэлавек прагаварыць, ходзіць ужо Габрэліхі кабылка па маей атаве і хрумшчыць, аж пена ідзе, а за аброць трымае ды водзіць сама Габрэліха. Здуру пагарачыўся я і, не пачэкаўшы, каб бліжэй мяжы падыйшлі яны, крыкнуў, скокнуў да кабылы. Але і Габрэліха, каб яе паралюш, спрытная была кабеціна: як бач,