Старонка:Васількі (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жывы нябошчык.


Колькі гадоў мінула с таго часу — не ўспомню. І цяпер, і тады воласы мае былі белые… толькі цяпер яны белые, як той на згон зімы брудны, прырыжэўшы сьнег, а тады яны былі белые, як добра вытрэпаны лён. Вочы мае цяпер, — як тая вада вапенная; тады былі — як васількі ў жыце. Так мне і прозвішчэ далі — Васілёк. (Хрышчонае імя маё — Максім). Паненка мяне так празвала — Васільком… Добрая была паненка… Бывала, як толькі угледзе, што нябошчык татка мой, аткінуўшы полы бравэркі, хопіцца за паясніцу, каб адперазаць дзягу, дык зараз яна — паненка — цап мяне за руку, ды на бок, да сябе прыцягне: „Ня бій, кажэ, Мацей (бацьку майго Мацеем звалі), ня бій! Малы ён, худэрлявы, — каго тут біць?!“ І бацька слу-