Старонка:Васількі (1914).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

хаў яе. Паненка, ня ведаю за што, любіла мяне. Учыся, бывала кажэ, Васілёк, учыся — пад старасьць як знойдзеш. Учыла яна мяне чытаць і пісаць; страху да яе ніякога ня меў, а не раз і з бядой сваей дзяліўся, — бо маткі маей ужо не было на гэтым сьвеце.

Гэтак ішлі гады за гадамі… С смаркача выцягнуўся я ўжо на ладнаго дзяцюка; чытаў — як рэпу грыз; як напішу — хоць хто прачытае, і шмат ужо пацехі з мяне меў мой бацька: памагу ў гаспадарцы (бацька, мой вёў усю панскую гаспадарку) і дагледжу і запішу.

Але… зрабілася нешта такое, чаго ніхто з нас ня мог зразумець. Аднэй цёмнай ночкі разбудзіў мяне татка і кажэ: „Расчухайся, Максім, і добра слухай, што я табе буду казаць: ты ўжо, дзякаваць Богу, маленькі, да гаспадаркі прылажыўся, парадкі тутэйшые добра ведаеш, дык от што запамятай сабе добра: пан, паніч, Змітрок і я зараз едзем… куды — не пытайся і сам языка не распушчай! Глядзі, пакуль хаця адзін з нас каторы ня вернэцца сюды, — пілнуй і слухай паненкі, пілнуй двара і гаспадаркі, пілнуй і глядзі панскаго ўсяго дабра; чаго сам ведаць ня будзеш — райся старо-