Старонка:Васількі (1914).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раны.

Памяці С. Полуяна.


Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца, і па іх знаку німа. Большые — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на целі.

Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Большые — заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большые і меншые. Меншые — заўсёды крывавяцца. Большые — залечывае толькі… сьмерць.

Гэтак на душы.