Старонка:Васількі (1914).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што дабра́ ад цябе не спадзевацца; дай-жэ хоць слова сказаць…

Э-э, — атказывае павук, — ведаю я гэтые гутаркі вашые — старая песьня! Кожная з вас, як толькі пападзецца да мяне, уселякімі тонамі галосіць: „павук крывапіўца!“ А ці-ж я адзін такі? Ці мала такіх-жэ крывапіўцаў паміж вашаго брата. Глянь на аваднёў, камароў: іх цэлые хмары! Ды і с твайго роду ёсць такіе, што калі ўрэжэ ў лытку…

— Не, павук, — перэпыніла, муха, — тое — дый ня тое: праўда, ссуць і яны кроў, але жыцьця не адбіраюць, а і то, праўду кажучы, хоць іншым разам і ім не даеш ты спуску, ўсё-ж такі лічым мы іх больш тваімі спадручнікамі, чым нашымі. Такіе, як я, нічога супольнаго з імі не маюць: мы жывём Божым дарам…

— Чым-бы вы там ні жылі, — ўжо злосна перэняў мову мухі павук, — гэта мне ўсё роўна; мне толькі абы была кроў, а пакуль ваш род не звядзецца, то і павуком крыві хваціць.

— А ці ведаеш-жэ ты, пракляты вісельнік, пачала муха, — што хоць згіну я, згінемо ешчэ не адна такая, як я, але як зразу наляціць цэлы рой мух, ударыць